БЕЛ Ł РУС

Ібрагімавіч: Няма сэнсу чакаць чэмпіянат свету, на якім не будзе мяне

20.11.2013 / 9:24

Ібрагімавіч учора забіў два мячы, але Крышціяну Раналду зрабіў хет-трык і мундыяль едзе Партугалія, фота: TT

Форвард ПСЖ Златан Ібрагімавіч выказаў расчараванне ў сувязі з паразай зборнай Швецыі ў стыкавых матчах супраць Партугаліі (0:1, 2:3).

«Магчыма, для мяне гэта была апошняя спроба прайсці на чэмпіянат свету. ЧС-2018 далёка, думаю, я не буду гуляць у зборнай да таго часу.

Адно дакладна: чэмпіянат свету без мяне будзе непаўнавартасным, яго не варта глядзець.

Значыць, няма сэнсу чакаць яго.

Віншую Партугалію. Але ў нашай пары абедзве каманды заслугоўвалі выхаду на ЧС-2014», — сказаў Ібрагімавіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула