БЕЛ Ł РУС

Двухгадовы хлопчык памёр, падавіўшыся морквай

20.11.2013 / 09:35

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 16 лістапада. Паводле слоў бацькоў, дзіця днём ела на канапе моркву, падавілася і стала задыхацца, паведамляе БелаПАН.

Бацькі павезлі яго ў бальніцу на сваім аўтамабілі. Недалёка ад бальніцы сустрэлі машыну хуткай дапамогі.

У 15.00 хлопчык быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Ганцавіцкай ЦРБ у стане клінічнай смерці з дыягназам «асфіксія дыхальных шляхоў».

Выратаваць яго не ўдалося, праз чатыры гадзіны медыкі канстатавалі смерць дзіцяці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула