БЕЛ Ł РУС

У Мсціслаўскім раёне на пажары загінулі жанчына-інвалід і яе сын

3.12.2013 / 18:31

У вёсцы Андраны Мсціслаўскага раёна ў выніку пажару 2 снежня ва ўласным драўляным доме загінулі жанчына-інвалід і яе сын.

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, жанчына 1933 года нараджэння была інвалідам з парушэннем апорна-рухальнай сістэмы. Яе афіцыйным апекуном быў 51-гадовы сын.

Каля 16.00 суседзі ўбачылі, што дом, дзе жылі маці з сынам, гарыць, і выклікалі пажарных. Пасля таго як супрацоўнікі МНС патушылі дом, які гарэў адкрытым агнём, у пакоі на ложках былі знойдзеныя трупы двух чалавек.

Як патлумачылі ва ўпраўленні МНС, мужчына не характарызаваўся адмоўна, спіртным не злоўжываў. Пакуль з найбольш верагодных версій прычыны ўзгарання разглядаецца неасцярожнасць пры курэнні ў ложку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула