БЕЛ Ł РУС

Джыгурда запаліў Майдан у Кіеве, прачытаўшы там свае вершы і праспяваўшы гімн Украіны — відэа

4.12.2013 / 0:2

Расійскі шоўмэн Мікіта Джыгурда са сцэны на Майдане Незалежнасці ў Кіеве прачытаў свае вершы на чыстай украінскай мове, а затым праспяваў гімн Украіны.

Сваім выступам ён проста ўразіў Еўрамайдан. Акрамя таго, са сцэны ён выгукваў розныя лозунгі.

«Джыгурда на сцэне Майдана чытае вершы. Цяпер я за рэвалюцыю спакойны», — напісаў адзін з карыстальнікаў Twitter.

Мікіта Джыгурда нарадзіўся ў Кіеве ў 1961 г. Паходзіць з роду запарожскіх казакаў. Паступіў у Кіеўскі інстытут фізічнай культуры, быў членам украінскай каманды па веславанні на каноэ, пасля 1-га курса з'ехаў у Маскву, дзе паступіў у Шчукінскае тэатральнае вучылішча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула