Медалістаў у педуніверсітэты будуць браць без іспытаў
Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук.
Ён распавёў, што прапануецца выдатнікаў вучобы — медалістаў, а таксама алімпіяднікаў прымаць у педагагічныя ВНУ без іспытаў.
«У Беларусі ёсць дастатковая колькасць юнакоў і дзяўчат, якія нацэлены на паступленне ў педагагічныя ВНУ. Трэба працаваць з імі яшчэ на этапе 10-11 класаў», - растлумачыў першы намеснік міністра.