Кіеў паралізавалі дзесяцібальныя заторы: горад стаіць
Сістэма «Яндэкс. Заторы» па стане на 10:00 паказвае заторы ў дзесяць балаў з дзесяці з пазнакай «Горад стаіць — пешшу хутчэй».
Як паведамляецца, заторы ахапілі цэнтр горада, шэраг раёнаў. Вялізны затор сфарміраваўся на ўездзе на Маскоўскі мост. Ускладнены рух на бульвары Лесі Украінкі, бульвары Дружбы народаў, Чокалаўскім бульвары, праспекце Перамогі і 40-годдзя Кастрычніка, вуліцах Гетмана ды інш.
Акрамя таго, складаная сітуацыя на ўсіх пад'ездах да сталіцы Украіны. Нармальная сітуацыя назіраецца на праспекце Бажана ў ў бок Барыспаля.