БЕЛ Ł РУС

Гістарычны аўторак у кнігарні «ЛогвінаЎ» — 10 снежня

9.12.2013 / 11:9

Nashaniva.com

У аўторак, 10 снежня, у кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца прэзентацыя новых кніжак на гістарычную тэматыку. Будуць прадстаўлены сёлетнія выпускі часопіса «Arche» («Паліцаі і партызаны», «Гістарычная палітыка і гістарычная памяць Беларусі», «Ахвяры і каты»), а таксама каля дзясятка ранейшых нумароў («Вайсковая гісторыя ВКЛ», «Тэрор і прапаганда ў акупаванай Беларусі»,«Плошча 19 снежня 2010», «Полацак у прасторы і часе», 1950-я ў Беларусі: «Ад сталінізму да застою».).

Рэдактары «Arche» Алесь Пашкевіч і Валер Булгакаў раскажуць пра кніжныя навінкі - ілюстраваную манаграфію Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку ХХІ ст.» (370 старонак), даследаванне Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленьні літоўскай дзяржавы (1915–1923)», зборнік публіцыстыкі гісторыка і мовазнаўца Яна Станкевіча «За родную мову й праўдзівы назоў» (742 старонкі), «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (903 старонкі). Можна будзе набыць кнігу Алеся Белага «Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.»» — адну з самых папулярных сёлетніх кніжак на гістарычную тэматыку, том Алега Латышонка «Нацыянальнасьць - беларус», Збор твораў Адама Станкевіча «З Богам да Беларусі», «Да гісторыі беларускае літаратуры» Антона Адамовіча, Збор твораў Адама Бабарэкі, 

Сустрэча пачнецца 10 снежня а 19.00 у кнігарні «ЛогвінаЎ» (Менск, пр-т Незалежнасці, 37а).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула