БЕЛ Ł РУС

Хакеры ўзламалі акаўнты Skype

2.01.2014 / 10:17

Бі-Бі-Сі

Сэрвіс IP-тэлефаніі Skype быў узламаны хакерамі групы «Сірыйская электронная армія».

Яны размясцілі на ўзламаных старонках паведамленне з патрабаваннем не карыстацца поштай Microsoft — кампаніі, якая валодае Skype.

У паведамленні падкрэсліваецца, што Microsoft перадае ўсе звесткі карыстальнікаў ўрадавым сакрэтным службам.

«Сірыйская электронная армія» — група хакераў, якія падтрымліваюць прэзідэнта Сірыі Башара Асада. Хакеры рэгулярна атакуюць сайты вядучых сусветных выданняў і буйных кампаній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула