БЕЛ Ł РУС

Трое малых дзяцей згарэлі ў Столінскім раёне

15.01.2014 / 9:58

Пажар адбыўся ўвечары 14 студзеня ў вёсцы Беражное Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

У доме знаходзілася трое дзяцей — дзяўчынка 2007 нараджэння і двое хлопчыкаў 2008 і 2010 гадоў нараджэння.

26-гадовая маці, пакінуўшы дзяцей без нагляду і замкнуўшы іх звонку, пайшла ў краму.

Сама яна знаходзіцца на сёмым месяцы цяжарнасці. Гаспадара ў хаце ў гэты момант не было.

Яшчэ да прыбыцця пажарных маці сама вынесла дзяцей з дома і перадала дактарам хуткай дапамогі. Двое з іх ужо былі без прытомнасці. Усе дзеці загінулі: старэйшы хлопчык і дзяўчынка памерлі ў раённай бальніцы, самы малодшы — ва ўчастковай бальніцы ў вёсцы.

З верасня 2013 сям'я была на ўліку, бо знаходзілася ў сацыяльна небяспечным стане з прычыны неналежнага выканання бацькоўскіх абавязкаў, а таксама злоўжыванні маці спіртнымі напоямі.

Ратавальнікі-пажарныя яшчэ раз заклікаюць усіх жыхароў разглядаць выпадкі пакідання малалетніх дзяцей без нагляду як надзвычайнае здарэнне.

Грамадзян заклікаюць не быць абыякавымі і паведамляць аб такіх выпадках. Магчыма, гэта выратуе дзіцячыя жыцці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула