БЕЛ Ł РУС

20 гадоў таму: прэзідэнт ЗША Клінтан наведаў Мінск — архіўнае відэа

15.01.2014 / 10:39

20 гадоў таму, 15 студзеня 1994 г., Беларусь наведаў дзеючы кіраўнік ЗША — 42-і прэзідэнт Біл Клінтан. Яго сустракалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Клінтан правёў у Мінску крыху болей за шэсць гадзін.

Кіраўнік Злучаных Штатаў сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, усклаў вянок на Плошчы Перамогі, павітаўся і пагутарыў з мінчукамі на праспекце, сустрэўся з моладдзю ў Акадэміі навук.

Біл Клінтан наведаў таксама Курапаты — месца масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору, дзе ўшанаваў памяць загінулых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула