Пад Мінскам выявілі крыніцу радыяцыйнага выпраменьвання: радыяцыйны фон быў перавышаны ў 235 разоў
Падчас праверкі металу на адкрытай пляцоўцы адкрытага акцыянернага таварыства «Белколермет» спачатку было ўстаноўленае перавышэнне радыяцыйнага фону ў тры разы. На месца выехалі выратавальнікі, медыкі і супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміалогіі.
Крыніца радыяцыйнага выпраменьвання была знойдзеная ў грузавым аўтамабілі, які прывёз каляровыя металы (дробныя запчасткі ад прыбораў). Работнікі хімічнай службы МНС пасля замеру высветлілі, што ўзровень раыяцыйнага фону склаў 27 мікразівертаў пры дапушчальным узроўні 0,2 мікразіверта. Такім чынам, перавышэнне — у 135 разоў. Доступ людзей у зону заражэння быў абмежаваны.
На шчасце, пацярпелых няма. Як інфармуе прэс-служба МНС, падчас паўторнага замеру радыяцыйны фон быў перавышаны ў 235 разоў! Была знойдзеная крыніца радыяцыйнага выпраменьвання — фрагмент прыбора дыяметрам 10 см, даўжынёй 6 см. Яго паклалі ў герметычны кантэйнер і вывезлі з тэрыторыі прадпрыемства.