БЕЛ Ł РУС

Стась Карпаў. У чаканні салюту

15.01.2014 / 11:16

Стась Карпаў

Усё ніяк не патрапіць у белае
тонкі пэндзаль,
Усё не снегам, а сонцам зіма і зямля абагрэта,
І па голках зялёных, якія раскідвае Гензэль
Мне не ўбачыць, куды уцякла
Мая Грэтэль.
Яна рукі хавае ў кішэні (ці рада нулю ты?),
А ў іх мандарынка і жменя аранжавых корак.
Яна можа пражыць цэлы дзень у чаканні салюту,
І мы стрэлім у столь і пакінем за шафаю корак.
І тады я скажу: «Снег не пойдзе. Ці рада нулю ты?»
А яшчэ я скажу: «Што ж не сядзеш ніяк да стала ты?»
А яна пражыве цэлы дзень у чаканні салюту,
Ну а я пражыву той жа дзень
у чаканні салаты.
А пасля — з меншых зол я заўжды выбіраю любое —
Дух народны нясмела змяніўшы на пафас народны,
Хай нас нехта такімі, убачыўшы, помніць з табою:
Як мы йдзем па няснежных і ціхіх завулках Гародні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула