Навіна пра - 78 і гібель мільёнаў рыб у Нарвегіі - фэйк
Па сацыяльных сетках сёння распаўсюджваецца інфармацыя пра экалагічную катастрофу ў Нарвегіі — тэмпература на выспе Лавунд апусцілася да мінус 78 градусаў, і мільёны рыб імгненна ўмёрзлі ў ваду.
nrk.no
Як высветлілася, інфармацыя апынулася перабольшанай.
Па паведамленні Нарвежскага грамадскага радыё, на якое спасылаюцца сайты, селядцоў прыгнаў да берага моцны ўсходні вецер, а вада ля берага замерзла з-за тэмпературы 7-8 (сем-восем) градусаў. Згодна з паведамленнем Нарвежскага радыё, такое ўжо здаралася на ўзбярэжжы.
Дарэчы, выпадкі з масавай гібеллю рыбы ў Нарвегіі здараюцца рэгулярна — у 2012 годзе на ўзбярэжжы было знойдзена амаль 20 тон мёртвых селядцоў.
Такім чынам навіна пра тэмпературу -78C, якая трапіла ў шматлікія агрэгатары, апынулася мякка кажучы непраўдзівай.