БЕЛ Ł РУС

Мінгарсавет зацвердзіў памер даплат для сталічных медыкаў + табліца

17.01.2014 / 11:20

Даплаты павялічваюцца ў сярэднім на 46%.

Мінскі гарадскі савет дэпутатаў зацвердзіў памер штомесячных даплат для сталічных медработнікаў. Адпаведнае рашэнне №190 17 студзеня апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пераліку работнікаў арганізацый аховы здароўя сталіцы, якія будуць атрымліваць штомесячныя даплаты да тарыфных ставак (акладаў), фігуруе 20 найменняў пасад.

Сярод іх дактары, сярэдні і малодшы медыцынскі персанал. Найбольшы памер даплаты — 1,04 млн рублёў — устаноўлены для хірургаў і анестэзіёлагаў — рэаніматолагаў. Найменшы — 195 тысяч — для сясцёр-гаспадынь, малодшых медсясцёр па доглядзе за хворымі, санітарак і нянь.

Памер даплаты для доктара-спецыяліста і фельчара (выязджае самастойна) УАЗ «Гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» устаноўлены ў памеры 585 000 рублёў.

Раней паведамлялася, што на надбаўкі розным катэгорыям медыкаў у розных установах аховы здароўя з бюджэту Мінска на 2014 год выдзелена 171 млрд рублёў.

Увогуле, даплаты павялічваюцца ў сярэднім на 46%.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула