Таргі 17 студзеня: даляр — 9 570, еўра — 13 020
17 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі валютныя таргі. Даляр і еўра крыху падраслі.
Даляр вырас на Br10 і склаў 9 570 беларускіх.
Еўра таксама павысіўся на Br10 да 13 020 рублёў.
Расійскі рубель не змяніў пазіцыі — 286 беларускіх рублёў.