БЕЛ Ł РУС

У дачыненні да гомельскага кіроўцы аўтобуса заведзена крымінальная справа

17.01.2014 / 11:50

Ён падазраецца ў «парушэнні правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў», паведаміла афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава.

Як паведамлялася, учора ў цэнтры Гомеля на вул. Савецкай адбылася аварыя аўтобуса №17. Падчас руху па маршруце ён раптам выехаў на тратуар, у выніку чаго пад коламі аўтобуса аказалася пешаход — 43-гадовая жанчына, якая загінула на месцы здарэння.

Таксама пацярпела пасажыр аўтобуса, якая атрымала пераломы пры выхадзе з салона пасля аварыі. 59-гадовая жанчына была шпіталізавана ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

40-гадовага кіроўцу аўтобуса пасля аварыі дасталі з вадзіцельскага месца. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся ў несвядомым стане.

Мужчыну даставілі ў медустанову для медыцынскага агляду і ўстанаўлення магчымых захворванняў, якія маглі прывесці да рэзкага пагаршэння самаадчування.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула