БЕЛ Ł РУС

Сербія пачынае перамовы аб уступленні ў ЕС

21.01.2014 / 9:52

Сёння ў Брусэлі пачнуцца афіцыйныя перамовы аб далучэнні Сербіі да Еўрасаюза.

У прыватнасці, плануецца абмеркаванне пытання Паўночнага Косава.

Рашэнне аб старце першага раунда перамоваў было прынятае на саміце ЕС у чэрвені 2013 года. Раней Сербія і Косава пры пасярэдніцтве ЕС падпісалі дамову аб урэгуляванні адносін, ліквідаваўшы апошнюю перашкоду да абмеркавання ўмоваў уступлення Сербіі ў ЕС.

Пры гэтым эксперты адзначаюць, што Беларусь пакуль далёкая ад выканання патрабаванняў Еўракамісіі па нормах права і па ўзроўні карупцыі.

Паўночнае Косава — неафіцыйная назва раёна ў паўночнай частцы Косава, населенага пераважна сербамі, у той час як у астатняй частцы абсалютную большасць (больш за 90%) складаюць албанцы. Правінцыя абвясціла незалежнасць у лютым 2008 г. На сённяшні дзень суверэнітэт Косава прызналі ўжо 100 дзяржаваў. Беларусь адмаўляецца прызнаваць незалежнасць краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула