БЕЛ Ł РУС

«Уралкалій» даў Кітаю зніжку 24%, гэта падрывае перспектывы «Беларуськалія»

21.01.2014 / 9:58

Расійскі «Уралкалій» падпісаў кантракт на пастаўку калію ў Кітай — найбуйнейшы рынак калійных угнаенняў. Цана аказалася істотна ніжэйшай проці леташняга кантракта, паведамляе кампанія.

Згодна з кантрактам, «Уралкалій» у 1-м паўгоддзі экспартуе ў Кітай 700 тыс. тон калію па $305 за тону, што на 24% ніжэй за мінулагоднюю цану, якая складала 400 даляраў за тону.

«Кантракт падпісаны з кансорцыумам на чале CNAMPGC, адной з найбуйнейшых кітайскіх аграхімічных карпарацый», — гаворыцца ў паведамленні «Уралкалія».

Падпісанне кантракта на такіх умовах прывядзе да захавання адносна нізкіх цэнаў на хлоркалій на сусветным рынку. Ад гэтага ў 2014 годзе пацерпіць «Беларуськалій», сабекошт здабычы калійных соляў на шахтах якога вышэйшы, чым у расійскай кампаніі.

Картэль «Беларуськалія» і «Уралкалія» распаўся ў 2014 годзе са скандалам.

Дарэчы, адвакаты Уладзіслава Баўмгертнера падалі хадайніцтва пра вызваленне яго з-пад хатняга арышту ў Маскве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула