У Івана-Франкоўску адмовіліся выконваць «драконаўскія законы»
Мэр заходнеўкраінскага Івана-Франкоўска Віктар Анушкевічус адмовіўся выконваць рэзанансныя законы, прынятыя нядаўна Вярхоўнай Радай. Пра гэта ён заявіў 20 студзеня.
Віктар Анушкевічус, zn.ua
«Тыя законы Украіны, я іх не хачу пералічваць, якія прынятыя ў ручным рэжыме, з парушэннем нормаў рэгламенту Вярхоўнай Рады, насуперак Канстытуцыі Украіны, я лічу іх несапраўднымі. І я асабіста іх выконваць не збіраюся», — сказаў чыноўнік.
«Я не баюся турмы. Усіх не перасадзяць. Усе мы сёння адзіныя, як ніколі», — дадаў ён.
Выступ мэра адбыўся на цэнтральнай плошчы горада, дзе было арганізавана Народнае веча ў падтрымку пратэстных акцый, якія праходзяць у Кіеве. Там жа, на плошчы, адбылася пазачарговая сесія гаррады.
Людзі, якія сабраліся людзі адрэагавалі на выступ Анушкевічуса крыкамі «Малайчына!».
Раней улады Івана-Франкоўска падтрымалі Еўрамайдан — масавыя акцыі ў падтрымку еўраінтэграцыі і за змену кіраўніцтва Украіны, што пачаліся ў Кіеве ў канцы мінулага года.