BMW замёрз на Віцебшчыне, кіроўцу спатрэбілася дапамога МНС
Выпадак здарыўся ноччу 20 студзеня, па дапамогу ў МНС звярнуўся кіроўца BMW, аўтамабіль якога замёрз каля вёскі Сарочына, што за 11 кіламетрах ад гарадскога пасёлка Ушачы.
Кіроўца ехаў адзін і завесці аўтамабіль самастойна яму не ўдалося. На дапамогу да мужчыны выехаў экіпаж ратавальнікаў. Як паведамляе прэс-служба МНС, легкавік прыйшлося адбуксіраваць ва Ушачы.
МНС звяртае ўвагу кіроўцаў, што ў сувязі са зніжэннем тэмпературы лепш адмовіцца ад далёкіх паездак, калі няма ўпэўненасці ў тэхніцы.
Так як у вячэрні і начны час тэмпература зніжаецца яшчэ больш, таму пажадана вярнуцца з паездкі ўдзень.
Калі аўтамабіль заглух у месцах, далёкіх ад населенага пункта або ў незнаёмай мясцовасці, лепш заставацца ў машыне, выклікаць дапамогу па тэлефоне ці чакаць, пакуль па дарозе пройдзе іншы аўтамабіль.