БЕЛ Ł РУС

Справа «Экамедсэрвіса». Дапытаны доктар хуткай: «Калі мы прыехалі, Юля была ў коме»

21.01.2014 / 10:52

Алесь Пілецкі, Еўрарадыё

Працэс працягваецца ў Кастрычніцкім судзе Мінска.

25-гадовая дзяўчына памерла вясной 2013 года пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медцэнтры «Экамедсэрвіс». Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра «Экамедсэрвіс» Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.

Суд працягваецца з 9 студзеня. На сёння былі выкліканыя ўсе сведкі па справе. Першым дапытвалі ўрача хуткай дапамогі Тарасіка, які прыехаў з брыгадай забіраць Кубараву з «Экамедцэнтра» і адвёз яе ў 4-ю бальніцу.

Доктар казаў: «Калі мы прыехалі ў «Экамедсэрвіс», Юлія Кубарава ўжо была ў коме».

Раней выказвалася меркаванне, што прысуд можна чакаць толькі ў лютым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула