БЕЛ Ł РУС

СМС ад мабільнага аператара: Вы — удзельнік масавых беспарадкаў

21.01.2014 / 11:28

Некалькі ўкраінскіх мабільных аператараў рассылаюць паведамленні людзям, якія знаходзяцца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Там, нагадаем, трэці дзень працягваюцца сутыкненні паміж спецназам і пратэстоўцамі.

Як інфармуе сайт pravda.com.ua, у СМС змешчаны наступны тэкст: «Шаноўны абанент, вы зарэгістраваны як удзельнік масавых беспарадкаў». Такое паведамленне мусіць паўплываць на пратэстоўцаў, прадэманстраваць, што іх прозвішчы вядомыя праваахоўным органам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула