БЕЛ Ł РУС

Вялікая чарга пенсіянераў стаіць насупраць Адміністрацыі прэзідэнта ў Мінску — фотафакт

21.01.2014 / 11:56

Пенсіянеры здаюць у Мінску кнігі, каб атрымаць прыбаўку да пенсіі.

Кожны трэці аўторак месяца дзясяткі пенсіянераў прыходзяць да кнігарні «Белкніга», што насупраць Адміністрацыі прэзідэнта. Аказваецца, яны запісваюцца ў чаргу на будучы месяц, каб здаць старыя кнігі са сваіх бібліятэк.

«Калі вы першы раз прыходзіце — прыходзьце адразу са спісам кніг, якія ў вас ёсць. Аўтар і назва кнігі. А яны (таваразнаўцы букіністычнага аддзелу) выберуць ўсё, што ім трэба», — распавядае мне мужчына ў чарзе. Ён прыйшоў не першы раз, і адразу з кнігамі.

Сталыя наведвальнікі расказваюць, што на продаж возьмуць не ўсё — толькі папулярную класічную літаратуру, але яе здаюць «за капейкі» — прыкладна па 50 тысяч рублёў, ды рэдкія антыкварныя кнігі — іх можна прадаць даражэй. З 50 тысяч за звычайную класіку крама возьме сабе 30%, астатняе атрымае пенсіянер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула