Мясніковіч сустрэўся са старшынёй КНР
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас афіцыйнага візіту ў Кітай сустрэўся 21 студзеня са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам.
Падчас сустрэчы бакі зазначылі, што на працягу доўгіх гадоў супрацоўніцтва Беларусі і Кітаю нязменна ўдаецца падтрымліваць стабільныя здаровыя ўзаемаадносіны. Разам бакі дабіліся вялікіх вынікаў, што пацвярджае: Беларусь і Кітай з'яўляюцца сябрамі і партнёрамі.
Мясніковіч адзначыў дынамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. «Беларусь і Кітай прытрымліваюцца адзіных падыходаў у фарміраванні справядлівага светапарадку, — сказаў ён. — Наша краіна пастаянна адчувае падтрымку, моцнае сяброўскае плячо Кітая на міжнароднай арэне». Беларусь у сваю чаргу раздзяляе пазіцыі азіяцкага партнёра. «Мы рады поспехам Кітая на палітычнай арэне, а таксама ў эканамічнай сферы», — падкрэсліў Мясніковіч.