БЕЛ Ł РУС

Кіраўніцтва мазырскай «Славіі» абвергла заяву Пунтуса

21.01.2014 / 15:57

Прэc-служба футбольнага клуба «Славія» выступіла сёння з заявай на афіцыйным сайце каманды з нагоды ўчарашняга гучнага інтэрв'ю Юрыя Пунтуса «Прэсболу».

У сувязі з узнікненнем розных чутак, плётак, а таксама адкрытай спекуляцыі на іх, ФК «Славія» лічыць неабходным заявіць, што на дадзены момант афіцыйна галоўнага трэнера ў футбольнай каманды няма. Адносіны ні з Юрыем Іосіфавічам Пунтусам, ні з кім іншым не аформленыя ў дакументальнай форме.

Такім чынам, пакуль ніякіх афіцыйных прызначэнняў на кіруючыя пасады ў камандзе зроблена не было.

На дадзены момант можна казаць толькі аб дасягненні вуснай дамоўленасці з пэўнымі спецыялістамі аб іх супрацоўніцтве з ФК «Славія» пры наяўнасці асаблівых умоў, якія на дадзены момант знаходзяцца ў працэсе выканання. Далейшая інфармацыя ў дачыненні да прызначэнняў і заключэнняў кантрактаў у ФК «Славія» будзе з'яўляцца на афіцыйным сайце клуба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула