БЕЛ Ł РУС

У Дубаі беларуску згвалціў егіпцянін

3.02.2014 / 10:46

Nashaniva.com

28-гадовы грамадзянін Егіпта паўстаў перад судом за згвалтаванне беларускі ў Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Ён адмаўляе выстаўленыя абвінавачанні, а вінаваціць ва ўсім пацярпелую, паведамляе сайт gulfnews.com.

Пара пазнаёмілася ў інтэрнэце і вяла перапіску па пытаннях бізнэсу.

Грамадзянка Беларусі сустрэлася з грамадзянінам Егіпта ў гатэлі Jumeirah Lake Towers. У ходзе сустрэчы мужчына стаў дамагацца жанчыны і схіляць яе да інтымнай блізкасці. Ён сцвярджаў, што перад пачаткам дзелавых адносін ім трэба бліжэй спазнаць адзін аднаго.

У нейкі момант жанчына адпіхнула гвалтаўніка і паспрабавала замкнуцца ў спальні, каб выклікаць паліцыю, але егіпцянін высадзіў дзверы, паваліў жанчыну на ложак і згвалціў.

Пацярпелая голай выбегла з нумара, калі егіпцянін адышоў у ванны пакой. Егіпцянін пачуў, як стукнулі дзверы нумара і кінуўся за жанчынай. Аголеная пара ўварвалася ў ліфт, у якім ужо ехала некалькі чалавек, пацвердзілі суду сведкі.

Між тым падазраваны ўсе абвінавачванні адхіляе. Паводле яго словаў, беларуска спачатку замкнуліся з ім у нумары, а затым спакушала і схіляла яго да інтымнай блізкасці. А пра згвалтаванне, сцвярджае ён, жанчына зманіла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула