БЕЛ Ł РУС

Вадзім Цітушка разам з народам выйшаў на барыкады

21.02.2014 / 9:41

Nashaniva.com

Сумна вядомы Вадзім Цітушка быў заўважаны на барыкадзе, якая ахоўвае ў Белай Царквы дарогу на Кіеў.

Як напісаў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Віталь Портнікаў: «Цяпер у Белай Царквы на блок-пасту Еўрамайдану стаіць Вадзік Цітушка — ахоўвае дарогу на Кіеў ад цітушак», піша gazeta.ua

Журналіст мяркуе, што гэты прыклад змены сваіх поглядаў і маральных каштоўнасцей, з'яўляецца «дасягненнем рэвалюцыі».

Праўда, раней Вадзім Цітушка (якога ў маі 2012 г. абвінавацілі ў нападзе на журналістку ў Кіеве і ад прозвішча якога пайшло найменне «цітушкі» — баевікі на баку рэжыму) не раз выказваў падтрымку Еўрамайдану, але казаў, што не будзе афіцыйна падтрымліваць пратэстоўцаў, каб не псаваць іх імідж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула