БЕЛ Ł РУС

Краіны Цэнтральной Еўропы, Балтыі і Скандынавіі не прызнаюць рэферэндум у Крыме

7.03.2014 / 19:14

Кіраўнікі МЗС Цэнтральнай Еўропы, Балтыі і Скандынавіі асудзілі расійскае ваеннае ўмяшанне ва Украіне і планаванае правядзенне рэферэндуму ў Крыме.

Яны рэкамендуюць ЕС накіраваць місіі назіральнікаў у Кіеў.

Міністры замежных спраў Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі, вядомых як «Вышаградская чацвёрка», а таксама Скандынавіі і Балтыі, правялі сустрэчу ў эстонскім горадзе Нарва на мяжы з Расіяй.

Гэтая група краін, многія з якіх мяжуюць на сушы з Расеяй ці Украінай і яшчэ памятаюць пра савецкае праўленне, заняла дастаткова жорсткую пазіцыю перад абліччам Масквы, калі крызіс пачаў набіраць абароты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула