БЕЛ Ł РУС

Расійскія вайскоўцы штурмуюць украінскую вайсковую частку ў Севастопалі?

7.03.2014 / 22:47

«Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на памочніка дзяжурнага ўкраінскай вайсковай часткі А2355 паведамляе, што расійскія вайскоўцы нібыта пачалі штурм.

Па словах памочніка дзяжурнага часткі, расійскія ваенныя армейскім КамАЗам пратаранілі вароты і захапілі найбліжэйшы домік, а зараз прарываюцца да каманднага пункта.

Як ўдакладняецца, на тэрыторыі часткі А2355 (у Юхарынай балцы, у Севастопалі) знаходзіцца каля 100 украінскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула