БЕЛ Ł РУС

Неафіцыйны кліп на песню «Ляпісаў» з кадрамі з Майдану набраў у сем разоў болей праглядаў, чым афіцыйны ролік

7.03.2014 / 23:32

nn.by

Неафіцыйны кліп на свежую песню гурту «Ляпіс Трубяцкі» «Воіны света» ўжо набраў больш за 750 тыс. праглядаў на Youtube.com за пяць дзён.

Відэа выклаў на YouTube 2 сакавіка карыстальнік Alex Karpenko.

На відэа — Героі Майдану, пачынаючы ад лістапада, калі пачаліся акцыі пратэсту ў Кіеве. У прыватнасці, таксама ёсць на відэа бел-чырвона-белыя сцягі, загінулы 22 студзеня на Грушэўскага беларус Міхаіл Жызнеўскі ды армянін Сяргей Нігаян. Прыводзіцца таксама сюжэт з прэс-канферэнцыі Януковіча 28 лютага, калі былы прэзідэнт Украіны зламаў асадку, просячы прабачэння ва ўкраінскага народа.

Цікава, што афіцыйны кліп «Ляпісаў» на гэту песню, выкладзены 4 сакавіка, нягледзячы на вялікую колькасць аголеных жаночых целаў, набраў у сем разоў меней праглядаў —103 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула