БЕЛ Ł РУС

Ад беларускай мяжы да Бранску пусьцяць рэйкавыя аўтобусы

24.10.2007 / 12:14

Nashaniva.com

Рэйкавыя аўтобусы прызначаныя для перавозкі пасажыраў на ўчастках з малой колькасьцю пасажыраў. Пра магчымасьць іх зьяўленьня ў Беларусі гаварылі і беларускія чыноўнікі чыгункі, але расейцы ад слоў да справы перайшлі першымі.

Рэйкавыя аўтобусы прызначаныя для перавозкі пасажыраў на ўчастках з малой колькасьцю пасажыраў. Пра магчымасьць іх зьяўленьня ў беларусі гаварылі і беларускія чыноўнікі чыгункі, але расейцы ад слоў да справы перайшлі першымі. Зь лістапада рэйкавы аўтобус будзе хадзіць ад памежных Злынкі й Унечы да Бранску.

Зь Беларусі да Ўнечы можна дабрацца прыгарадным цягніком з Крычава, а да Злынкі — дызэлем з Гомеля.

Рэйкавыя аўтобусы абсталяваныя рухавікамі «Мэрсэдэс» і могуць разганяцца да 100 км/г, мае мяккі ход, добрую шумаізаляцыю й нізкую вібрацыю. У іх з камфортам могуць ехаць 74 пасажыры.

АК паводле «БРЯНСК.RU»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула