Ва Украіне забілі актывіста «Правага сектара» Сашку Белага
дапоўнена
У Роўне (Заходняя Украіна) быў забіты актывіст «Правага сектара» па мянушцы Сашко Белы (сапраўднае імя Аляксандр Музычка).
Ровенскі сайт charivne.info сцвярджае, што актывіста разам з яшчэ пяццю жыхарамі Роўна схапілі ў кавярні «Тры карасі» ў вёсцы Бармакі пад горадам разам з яшчэ пяццю жыхарамі горада. Была страляніна.
А ў Белага раздзерлі адзенне, каб пераканацца, што няма бронекамізэлькі, і расстралялі проста каля кавярні. Інцыдэнт зафіксавалі камеры відэаназірання.
Сашко Белы стаў «зоркай» у інтэрнэце пасля таго, як там з'явіліся некалькі скандальных ролікаў з ім. На адным узброены актывіст выступаў на прэзідыуме Ровенскай аблрады, на іншым — ударыў Ровенскага пракурора нібыта за дрэннае расследаванне справы аб забойстве жанчыны.
Пасля гэтага імя Белага пачалі актыўна выкарыстоўваць расійскія журналісты, каб праілюстраваць «страшылкі» аб радыкалах, якія разгульваюць па вуліцах Украіны.
У Расіі ў гэтым месяцы супраць Белага завялі крымінальную справу, бо ён у сваіх заявах прызнаваўся, што ў 1990-я ваяваў у Чачні на баку партызан. Ён быў завочна арыштаваны па частцы 1 артыкула 209 КК РФ «Стварэнне ўстойлівай ўзброенай групы (банды) у мэтах нападу на грамадзян і кіраўніцтва ёю».
Кіраўнік ровенскай абласной арганізацыі «Правага сектара» звінаваціў у забойстве міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, які раней заявіў Беламу, што МУС зрэагуе, калі Белы будзе працягваць проціпраўную дзейнасць.
Сам Сашко Белы таксама лічыў, што новы ўкраінскія ўлады маюць намер знішчыць яго і запісаў адпаведны відэазварот: