БЕЛ Ł РУС

Японія дасць Украіне 1,5 млрд даляраў

25.03.2014 / 9:24

Японія мае намер прадаставіць Украіне фінансавую дапамогу памерам 1,5 млрд даляраў. Пра гэта ў аўторак, 25 сакавіка, паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на заяву галоўнага сакратара Кабінета міністраў Японіі Йосіхідэ Суга.

Фінансавая дапамога, падкрэсліў Суга, будзе выдзелена Украіне пасля таго, як Кіеў узгодніць з Міжнародным валютным фондам план эканамічных рэформаў. З 1,5 млрд даляраў, якія Японія гатовая выдзеліць Украіне, 1,1 млрд будзе прадастаўлена ў выглядзе пазык з нізкай працэнтнай стаўкай, дадаў галоўны сакратар кабмінаі.

Раней улады Украіны заяўлялі, што краіне неабходная тэрміновая фінансавая дапамога ў памеры як мінімум 15 млрд даляраў. Яшчэ як мінімум 20 млрд даляраў краіне спатрэбіцца на працягу бліжэйшых двух гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула