БЕЛ Ł РУС

Лаўроў здзіўлены падпісаннем асацыяцыі Украіны з ЕС

25.03.2014 / 10:2

Міністр замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што Украіне варта было б дачакацца «больш легітымнай» сітуацыі для падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

Кіраўнік расійскага МЗС выказаў здзіўленне тым, што Кіеў падпісаў палітычную частку пагаднення да фармавання новых органаў улады ў выніку датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, якія павінныя прайсці 25 мая, і канстытуцыйнай рэформы.

На думку кіраўніка расійскай дыпламатыі, падпісанне такога дакумента цалкам легітымнымі ўладамі было б больш этычным крокам.

Адначасова з гэтым кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства заявіў, што падпісанне пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам — унутраная справа Украіны.

21 сакавіка ў Брусэлі кіраўнікі 28 краін Еўрасаюза, кіраўнікі ЕС і прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падпісалі палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі Еўрасаюза з Украінай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула