Амерыканскія навукоўцы створаць крыніцы альтэрнатыўнай энергіі з космасу
Цягам дзесяцігоддзяў Пентагон быў найбуйнейшым у свеце спажыўцом нафты, а паколькі цэны на нафту працягваюць расці, вайскоўцы шукаюць магчымыя энергетычныя альтэрнатывы. Цяпер яны глядзяць у космас.
Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.
«План Ваенна-марской даследчай лабараторыі ЗША (NRL) заключаецца ў тым, каб стварыць тэхналогію, якая дазволіць вайскоўцам захопліваць сонечную энергію на арбіце і адпраўляць яе на Зямлю», — гаворыцца ў паведамленні.
Касмічная арбітальная сонечная станцыя дазволіць Пентагону не толькі сэканоміць сродкі, але таксама спросціць вайсковыя разгортванні. Бензавозам больш не трэба будзе дабірацца да аддаленых або паветраных абласцей, а місіі змаглі б працаваць даўжэй без неабходнасці вяртацца на базу для дазапраўкі.
Чакаецца, што касмічная сонечная станцыя будзе вырабляць больш энергіі, чым наземныя калектары, бо зможа ўбіраць прамяні сонца кругласутачна і незалежна ад надвор'я.