БЕЛ Ł РУС

Не забудзем!

25.03.2014 / 10:9

Nashaniva.com

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Першы раз у новай гісторыі наш народ заявіў тады пра сваё права.

Імперыя — калос на гліняных нагах. 100 гадоў таму, за 4 месяцы да пачатку Першай сусветнай вайны, хто мог падумаць, што каласальная Расія — ад Хельсінкі да Карса — праз 4 гады будзе ў развале?

І цяпер, калі ў паветры запахла новай вайной, Беларусь павінна памятаць страшныя ўрокі ХХ стагоддзя. Калі Беларусь пастановіць, яна збудуе свой еўрапейскі дом. Такі, які ў ХІХ стагоддзі ўзвялі фіны, эстонцы, чэхі…

Цяжка было пачаць. А далей — цаглінка за цаглінкай.

* * *

У сучаснай Беларусі дэмакратычная грамадскасць традыцыйна ладзіць у гэты дзень шэсце і мітынг.

25 сакавіка, у аўторак, збор удзельнікаў акцыі пачнецца а 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік» (станцыя метро «Акадэмія навук»), затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг. Арганізатары заклікалі прыносіць украінскія сцягі, у знак салідарнасці з братнім народам.

У Вільні на 25 сакавіка запланаваныя тры ўрачыстасці.

З 12:00 да 12:30 адбудзецца ўскладанне кветак падпісантам Акта Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года на могілках Росы.

У Сойме Літоўскай Рэспублікі адбудзецца дыскусія «Дзень Волі ў Беларусі. Цяперашняя сітуацыя, чаканне перспектывы». Час і месца: 14:00 – 16:00, Сойм Літоўскай Рэспублікі (Gedimino pr. 53), зала для прэс-канферэнцый.

Вечарам — святочны канцэрт Паліны Рэспублікі і выступ студэнтаў ЕГУ у межах праекта «Belarusian Dream Theatre». Час і месца: 18:30 – 20:00, Užupio kavinė (Užupio g. 2).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула