Мінскі студэнт забяспечваў сумесямі для палення цэлы Дзяржынск
19-гадовы студэнт БДУ культуры і мастацтваў абвінавачваецца ў пяці эпізодах незаконнага набыцця, захоўвання і продажу псіхатропаў.
«Устаноўлена, што абвінавачаны праз сетку Інтэрнэт у Мінску набываў асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, на асабістым аўтамабілі перавозіў у Дзяржынск, дзе, прытрымліваючыся мераў канспірацыі, збываў мясцовым жыхарам, — паведаміла прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. — У машыне і на кватэры ў студэнта знойдзены скруткі са здробленым рэчывам расліннага паходжання, якое ўтрымлівала ў сваім складзе асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва. Таксама ў яго былі канфіскаваны электронныя вагі, якімі ён карыстаўся для расфасоўкі сумесяў для палення».
Студэнт знаходзіцца пад вартай. Справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.