Ультрас «Зеніта» вывесілі банер: «Ще не вмерла України i слава, i воля»
Заўзятары пецярбургскага «Зеніта» падчас матчу чэмпіянату Расіі з «Крыламі Саветаў», што прайшоў у панядзелак, вывесілі банер у падтрымку Украіны.
На банеры быў змешчаны надпіс «Ще не вмерла України i слава, i воля». Пазней фанаты згарнулі банер.
Раней прыхільнікі піцерскага клуба праявілі салідарнасць з дзеяннямі расійскіх уладаў ва Украіне велізарным банерам.
На палатне ўльтрас напісалі наступныя словы: «Пакуль Севастопаль будзе рускім, Расія не адчувае сораму».
Фанаты «Зеніта» таксама зрабілі афіцыйны зварот, у якім адзначылі, што гатовыя да бою з Украінай у выпадку небяспекі для расійскіх грамадзян у Крыме.
Разам з тым гульцом «Зеніта» з'яўляецца капітан зборнай Украіны Анатоль Тымашчук.