БЕЛ Ł РУС

Кіроўцу «Крайслера», які ў Рэчыцы ўрэзаўся ў натоўп людзей, прад’явілі абвінавачанне

25.03.2014 / 11:9

СМ

Яго сябры-пасажыры — падазраваныя.

Кіроўцу вінавацяць у парушэнні ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох мужчын.

«На падставе атрыманых дадзеных падазраванымі па крымінальнай справе прызнаныя пасажыры транспартнага сродку, 1986 і 1985 гадоў нараджэння, якія сумесна з кіроўцам ужывалі спіртное непасрэдна перад трагедыяй. Іх дзеянні кваліфікаваныя як свядомае пакіданне без дапамогі асобаў, якія знаходзяцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане», — паведаміла прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. Кіроўца таксама падазраецца ў пакіданні ў небяспецы.

Папярэдняе следства працягваецца.

Нагадаем, 19 сакавіка п’яны хлопец на «Крайслеры» на аўтобусным прыпынку ўрэзаўся ў натоўп людзей. Тры мужчыны загінулі, яшчэ два чалавекі знаходзяцца ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула