БЕЛ Ł РУС

СБУ: Выкрытая група з 40 правакатараў у Кіеве

28.03.2014 / 1:24

Nashaniva.com

Узначальваў групу былы супрацоўнік вайсковай выведкі.

У Кіеве Служба бяспекі Украіны выкрыла групу асоб, якія спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю ў сталіцы шляхам правакавання сутыкненняў, супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да мірных грамадзян, супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы СБУ.

«Правакатары ў колькасці каля 40 чалавек на чале з былым супрацоўнікам севастопальскага падраздзялення вайсковай разведкі Мінабароны Украіны, грамадзянінам Украіны Сяргеем Г., атрымалі злачынны загад аб дыскрэдытацыі мірных грамадзянскіх акцый у Кіеве, у цэнтры сталіцы, на Майдане Незалежнасці і паблізу», — гаворыцца ў паведамленні.

22 сакавіка 2014 супрацоўнікі СБУ і МУС Украіны правялі ператрус у арандаваным гэтай арганізацыяй памяшканні на тэрыторыі аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Праваахоўнікі канфіскавалі пісталет замежнай вытворчасці, 50 бронекамізэлек, 40 вайсковых касак, падобных да тых, што выкарыстоўвалі актывісты Еўрамайдану, патроны да гладкаствольнай і наразной зброі.

«Правапарушальнікі ажыццяўлялі незаконны збор персанальных звестак пра грамадзянаў Украіны — удзельнікаў мітынгаў, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.

СБУ працягвае работу па выяўленні і спыненні дзейнасці падобных правакатараў ў Кіеве і іншых гарадах Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула