Беларусь знізіла імпарт легкавых аўтамабіляў у студзені на 16,1%
Беларусь у студзені 2014 скараціла імпарт легкавых аўтамабіляў на 16,1% у параўнанні са студзенем 2013 да 4,3 тыс. штук, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У вартасным выражэнні імпарт аўтамабіляў склаў $48,6 млн, знізіўшыся на 10,9%.
У тым ліку 3,6 тыс. было ўвезена з краін далёкага замежжа (на 17,8 % менш, чым у студзені 2013 года), 648 — з краін СНД (на 5,1% менш), у тым ліку 639 з Расіі (на 12,5% больш).
У сваю чаргу экспарт аўтамабіляў з Беларусі знізіўся ў 7,8 разу да 513 штук. У грашовым выражэнні экспарт склаў $6,9 млн, знізіўшыся ў 7,6 разу. У тым ліку 494 аўтамабілі было экспартавана ў Расію.