БЕЛ Ł РУС

Ірландзец вырваў сыну зуб верталётам ВІДЭА

28.03.2014 / 3:17

Што рабіць, калі вашае дзіця адмаўляецца ісці да стаматолага? Вядома, вырваць яму зуб самастойна. Але як?

Ірландзец Малкальм Свен знайшоў арыгінальны спосаб зрабіць гэта хутка, весела і практычна бязбольна. Для гэтага яму спатрэбіўся радыёкіраваны верталёт, паведамляе Metro.

Мужчына ператварыў аперацыю «вырыванне зуба» ў сямейны шпацыр па адным з дублінскіх паркаў. На апублікаваным ім роліку бачна, што Свен прывязаў адзін канец зубной ніткі да хворага зуба сына, а іншы замацаваў на цацачным верталёце. Загадаўшы маленькаму Адаму падрыхтавацца, мужчына запусціў рухавік лётнага апарата.

Літаральна праз імгненне «страшэнная» аперацыя была завершаная. Адам, здаецца, нічога не адчуў. Каму варта гараваць у гэтай сітуацыі, дык гэта зубной феі, якая, як вядома, мяняе вырваныя зубы на манеты. Знайсці зуб Адама ў дублінскім парку практычна немагчыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула