БЕЛ Ł РУС

Пугачова, Ярмольнік, Прохаравы заступіліся за Макарэвіча

28.03.2014 / 10:36

Вядомая спявачка Ала Пугачова, мэр Екацярынбурга Яўгеній Ройзман, палітык і прадпрымальнік Міхаіл Прохараў, галоўны рэдактар выдавецтва «НЛО» Ірына Прохарава, акцёр Леанід Ярмольнік, пісьменніца Людміла Уліцкая, тэлевядучы Аляксандр Любімаў і яшчэ некалькі чалавек звярнуліся да расійскіх уладаў — прэзідэнта, прэм'ера, Савета Федэрацыі і Дзярждумы, а таксама да СМІ з заклікам не дапусціць ганення музыканта Андрэя Макарэвіча, а таксама «спыніць спробы развязвання ідэалагічных пагромных кампаній».

Ірына Прохарава, Андрэй Макарэвіч і Барыс Нямцоў на шэсці ў Масквен ў падтрымку Украіны 15 сакавіка.

«У Інтэрнэце разгорнута сапраўдная інфармацыйная траўля вядомага дзеяча культуры, рок-музыкі, лідара гурту «Машына часу» Андрэя Макарэвіча. Услед за распаўсюдам адкрытай хлусні пра нібыта наяўнасць у Макарэвіча бізнэсу на ўкраінскай тэрыторыі, у Інтэрнэце ў чацвер 27 сакавіка, быў арганізаваны псеўда-незалежны збор подпісаў за пазбаўленне Андрэя Макарэвіча ўсіх дзяржаўных узнагарод. Гэты дакумент аўтары прадбачліва размясцілі на рэсурсе, якія не адносіцца да расійскай юрысдыкцыі ( www.change.org), паколькі расійскае заканадаўства жорстка карае за такія выказванні», — адзначаецца ў звароце.

«У размешчанай у сетцы петыцыі вядомага музыкі абвінавачваюць у «падбухторванні да забойства людзей», а самога Андрэя Макарэвіча называюць «памагатым фашыстаў», які не павінен «валодаць гэтым ордэнам», — дадаюць аўтары звароту.

Па іх словах, «гэтую брыдкую кампанію ўжо падтрымалі асобныя прадстаўнікі Адзінай Расіі «і некаторыя сродкі масавай інфармацыі».

Андрэй Макарэвіч удзельнічаў у антываенным «Маршы міру» 15 сакавіка супраць расійскага ўмяшання ў падзеі ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула