Кіеўская ўлада прыводзіць бамбасховішчы ў стан гатоўнасці
У Кіеве праверана гатоўнасць бамбасховішчаў да выкарыстання па прамым прызначэнні. Пра гэта паведамілі ў Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі, перадае «5 канал».
Старшыня КГДА Уладзімір Бандарэнка 27 сакавіка наведаў гарадскія ахоўныя будынкі — бамбасховішчы — і праверыў аб'екты на прадмет іх гатоўнасці прыняць жыхароў сталіцы ў выпадку небяспекі.
У Кіеве налічваецца 526 ахоўных збудаванняў, сярод якіх 299 камунальнай уласнасці, іншыя — ведамасныя або належаць розным прадпрыемствам сталіцы.