ФСБ Расіі абвінаваціла беларуса ў падрыхтоўцы выбуху Курскай АЭС
фота з сайта Рэвалюцыйнага дзеяння
У падрыхтоўцы тэракту абвінавачваецца гамяльчанін Дзмітрый Рэзановіч. Праваахоўнікі не пачулі довадаў хлопца, што ён ехаў наведаць сваякоў у Курск. На іх думку, актывіст Майдана можа наведаць гэты горад толькі з адной мэтай.
Грамадзянін Беларусі затрыманы пры спробе перасекчы ўкраінска-расійскую мяжу, паведаміў Spring96.org. Ён накіроўваўся з Кіева, дзе быў актыўным удзельнікам Майдана, у Курск, да сваякоў (з яго слоў).
Памежнікі перадалі хлопца прадстаўнікам расійскага ФСБ. Рэзановіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС. Ён канваявалі ў Курск, дзе знаходзіцца ў ізалятары па вул. Пірагова, д.1. Сваякам у спатканні з Дзмітрыем было адмоўлена. Прэс-служба ФСБ каментароў пакуль не дае.