БЕЛ Ł РУС

Турцыя ўводзіць з 11 красавіка новыя візавыя правілы

29.03.2014 / 11:34

nn.by

З 11 красавіка 2014 ў Турэцкай Рэспубліцы ўводзяцца новыя правілы ўезду ў краіну, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Візы для турыстычных або дзелавых паездак будуць выдавацца праз новую электронную сістэму. Для афармлення электроннай візы іншаземец павінен будзе запоўніць форму на сайцеwww.evisa.gov.tr, аплаціць паслугу з дапамогай крэдытнай або дэбетавай карты, атрымаць пацвярджэнне на свой электронны адрас, раздрукаваць яго, мець яго на мяжы. 

Кошт візы для грамадзян Беларусі — $20.

Падчас турыстычнага сезону 2014 года памежныя ўлады Турцыі яшчэ будуць выдаваць візы і ў былым рэжыме — у выглядзе адпаведнага дазвольнага штампа ў пашпарце, які будуць ставіць непасрэдна ў аэрапорце прыбыцця.

Што праўда, абыйдзецца гэтая працэдура даражэй за папярэднюю электронную аплату, для беларусаў напрыклад — на $10.

Інфармацыю аб памеры візавых збораў можна знайсці на вэб-сайце МЗС Турцыі:

http://www.mfa.gov.tr/data/KONSOLOSLUK/vize-harc-miktarlari-en.pdf.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула