БЕЛ Ł РУС

Турчынаў звольніў у запас прызваных з Крыма вайскоўцаў

1.04.2014 / 15:28

Тэкст указа ад 31 сакавіка абнародаваны на прэзідэнцкім сайце.

В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў падпісаў указ аб звальненні ў запас вайскоўцаў і курсантаў, прызваных на службу і навучанне ваенкаматамі з Крыма.

У дакуменце гаворыцца: «Звольніць цягам красавіка 2014 года ў запас з Узброеных сіл Украіны, іншых утвораных у адпаведнасці з законамі Украіны вайсковых фармаванняў, Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту вайскоўцаў (курсантаў), якія былі прызваныя на тэрміновую ваенную службу (навучанне) вайсковымі камісарыятамі з Аўтаномнай рэспублікі Крым, горада Севастопаля і падалі адпаведныя рапарты».

Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула