На Палессі стварылі драўляную скульптуру Дар’і Домрачавай
Фота www.vb.by
Іван Супрунчык, 72-гадовы майстар са столінскай вёскі Цярэблічы, стварае з дрэва самабытную драўляную скульптуру, карыстаючыся толькі сякерай.
Яго персанальныя выстаўкі ладзіліся ў Брэсце, Віцебску, Польшчы і Галандыі, а творы захоўваюцца і экспануюцца ў айчынных і замежных музеях.
Як паведамляе «Вячэрні Брэст»,
гераіняй новай скульптурай, якую стварыў Супрунчык, стала Дар’я Домрачава. Твор, прысвечаны трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы па біятлону, майстар зрабіў за адзін дзень.
«У мяне прынцып такі: секчы па мінімуму – расказаў Супрунчык. – Само дрэва, яго структура падказваюць мне, што з ім рабіць. Падказала і ў гэты раз. Я ўбачыў у ім алімпійскую чэмпіёнку.
Яна нібы ляціць. Нацыянальны сцяг у яе руках падобны на крылы. Спартсменка усміхаецца, яна ганарыцца сваёй краінай. Мы вольны і незалежны народ!».
Наступная ідэя скульптара – зрабіць твор, прысвечаны фрыстайлістам.
А пакуль ён гатовы выслухаць прапановы пакупнікоў, якія захочуць набыць скульптуру Домрачавай.