Затрыманыя дзевяць байцоў т.зв. «чорнай роты «Беркута», якія забівалі людзей на Майдане ў Кіеве
Затрыманыя дзевяць падазраваных спецназаўцаў кіеўскага «Беркута», якіх абвінавачваюць у датычнасці да забойстваў еўрамайданаўцаў 20 лютага [усяго ў выніку процістаяння 18-20 лютага загінулі і памерлі ад ран больш за 90 чалавек, у тым ліку больш за 70 чалавек з «Нябеснай сотні»].
Пра гэта паведамляе 5 канал са спасылкай на в.а. генпракурора Алега Махніцкага.
Паводле яго слоў, менавіта гэтым спецназаўцам выдалі баявую зброю, у прыватнасці, і снайперскія вінтоўкі, каб яны прыкрывалі адыход бяззбройнага «Беркута».
Кіраўнік Генпракуратуры кажа — колькасць затрыманых неканчатковая, яно можа яшчэ вырасці, павінны затрымаць яшчэ 4-х падазраваных.
«Затрыманы шэраг супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Беркут». Гэта спецрота «Беркута» так званая чорная рота, якая была прызначана для спецаперацый.
І ўжо на гэты час ўстаноўлены шэраг асоб і ажыццяўляюцца мерапрыемствы па іх затрыманні, таксама праводзяцца мерапрыемствы і следчыя дзеянні па ўсталяванні іншых асоб. Гэтай роце выдавалася зброя, у тым ліку і снайперская», — распавёў Махніцкі.
Па словах Аляксея Баганца, намесніка генпракурора, звычайны «Беркут» агнястрэльнай зброі не атрымаў, у тым ліку і кіеўскі.
«Толькі атрымала спецыяльная рота. Іх задача была, як яны на сённяшні дзень тлумачаць, хоць мы ім да канца не верым. Іх задача была адстрэльвацца ад наступаючых мітынгоўцаў і даць магчымасць асноўным сілам «Беркута», якія былі без зброі, а мелі толькі спецыяльныя сродкі, адступіць ад вуліцы Інстытуцкай і адступіць у раён Банкавай да гатэля «Нацыянальны».