БЕЛ Ł РУС

Украіна працягне будаваць LNG-тэрмінал

3.04.2014 / 9:42

Украінскія ўлады збіраюцца працягваць рэалізацыю праекта па будаўніцтве LNG-тэрмінала ў Адэскай вобласці ў рамках выканання праграмы па дыверсіфікацыі паставак газу ва Украіну.

«Папярэдні ўрад спрабаваў пабудаваць LNG-тэрмінал. Мы не адмовіліся ад гэтай думкі. Мы падтрымліваем гэты праект. Мы хочам узяць у арэнду платформу і ў Адэскай вобласці пабудаваць тэрмінал. Гэта дасць нам яшчэ пару мільярдаў кубаметраў (дадаткова да наяўнага балансу паліва)», — заявіў прэм'ер Украіны А. Яцанюк.

17 снежня 2010 г. было створанае ГП «Нацыянальны праект «LNG-тэрмінал», якое мусіць каардынаваць працу па будаўніцтве тэрмінала па прыёмцы звадкаванага прыроднага газу ў аб'ёме 10 млрд куб.м на Чарнаморскім узбярэжжы Украіны да 2014 года. 30 студзеня 2012 кампанія Socoin завяршыла распрацоўку тэхнічна-эканамічнага абгрунтавання (ТЭА) праекта «LNG-тэрмінал». Кабінет міністраў на пасяджэнні 8 жніўня 2012 зацвердзіў ТЭА будаўніцтва ва Украіне тэрмінала па прыёмцы звадкаванага прыроднага газу («LNG-тэрмінал»). Згодна з ТЭА, праект можа быць рэалізаваны цягам 49 месяцаў. Першыя аб'ёмы газу можна будзе атрымаць ужо ў 2016 годзе. Прыблізны кошт будаўніцтва LNG-тэрмінала складае 846 млн еўра. Доля Украіны ў праекце будзе складаць 25% +1 акцыя.

26 лістапада 2012 Украіна падпісала з кампаніяй Gas Natural Fenosa (Іспанія) скандальнае пагадненне на 1 млрд еўра аб супрацоўніцтве па рэалізацыі нацыянальнага праекта «LNG-тэрмінал». Як стала вядома, дакумент быў падпісаны кіраўніком Дзяржінвестпраекта Уладзіславам Каськівам з нібыта прадстаўніком кампаніі Джордзі Банвеі, які не меў паўнамоцтваў на гэта. Пасля гэтага інцыдэнту ведамству Каськіва да гэтага часу так і не ўдалося прыцягнуць новага інвестара.

У снежні 2013 года ў Мінэнергавугалю адзначалі, што пытанне будаўніцтва LNG-тэрмінала ва Украіне не закрытае, аднак ТЭА праекта і яго каштарысную цану, магчыма, варта перапрацаваць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула